Аб арганізацыі і рэалізацыі
праекта “Зялёныя школы”
На падставе рэспубліканскага Палажэння аб рэалізацыі адукацыйнага праекта “Зялёныя школы”, з мэтай павышэння ўзроўню экалагічнай адукацыі навучэнцаў і ўкаранення ў практыку работы ўстановы адукацыі мерапрыемстваў па захаванні біяразнастайнасці, энергазберажэнню, водазберажэнню, абыходжанні з адходамі, маніторынгу навакольнага асяроддзя і атмасфернага паветру
ЗАГАДВАЮ:
1. Назначыць адказнага за рэалізацыю адукацыйнага праекта “Зялёныя школы” (далей - праект) ва ўстанове адукацыі з 01.09.2020 намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Гайдукову Л.А., за рэалізацыю праекта ў класных калектывах-класных кіраўнікоў 1-11 класаў.
2. Стварыць ініцыятыўную групу па рэалізацыі праекта ў наступным саставе:
2.1. каардынатар праекта, адказны за абагульненне матэрыялаў і прадстаўленне справаздач па рэалізыцыі праекта: Чарняк Ю.Ф., настаўнік біялогіі;
2.2. адказныя за рэалізацыю напрамкаў праекта:
“Біяразнастайнасць” – Чарняк Ю.Ф., Сянцябрская Я.У.;
“Энергазберажэнне” – Пузевіч А.М.; Каваленя Г.В.;
“Водазберажэнне” – Талмачавец В.В.; Талмачавец К.В.;
“Абыходжанне з адходамі” – Бунас І.А.; Дубіцкая Л.М.;
“Якасць атмасфернага паветра” – Талмачавец В.В.; Талмачавец К.В.;
“Інфармацыйна-экалагічныя мерапрыемствы па рабоце з мясцовым згуртаваннем” – Міхнавец В.Л., Богуш М.С..
2.3. стварыць на сайце ўстановы адукацыі ўкладку “Зялёныя школы”, асобна вылучыўшы ў ёй напрамкі “Біяразнастайнасць”, “Энергазберажэнне”, “Водазберажэнне”, “Абыходжанне з адходамі”, “Якасць атмасфернага паветра”, “Інфармацыйна-экалагічныя мерапремствы па рабоце з мясцовым згуртаваннем” і напаўняць зместам, у адпаведнасці з рэалізацыяй плана.
Адказныя: Гайдукова Л.А. за размяшчэнне інфармацыі, Чарняк Ю.Ф. за падачу інфармацыі.
3. Зацвердзіць план па выкананні заданняў па адукацыйным праекце “Зялёныя школы” на верасень 2020 – май 2021 года.
4. Вылучаць на заахвочванне па выніках працы над праектам (часткі праекта) актыўных класных кіраўнікоў і членаў ініцыятыўнай групы.
5. Класным кіраўнікам 1-11 класаў:
5.1. прымаць удзел у рэалізацыі плана адукацыйнага праекта “Зялёныя школы” ва ўстаноўленыя тэрміны па плане;
5.2. укараніць з 01.09.2020 рэалізацыю праекта “Зялёныя школы” (элементы) праз выхаваўчую работу.
6. Ініцыятыўнай групе праекта ў складзе ў адпаведнасці з пунктам 2 загада:
6.1. вывучыць рэспубліканскае Палажэнне аб рэалізацыі адукацыйнага праекта “Зялёныя школы”;
6.2. унесці прапановы ў план па рэалізацыі праекта ва ўстанове адукацыі да 01.09.2020;
6.3. прымаць удзел у рэалізацыі плана і ў іншых мерапрыемствах у рамках праекта ў названыя тэрміны па плане;
6.4. прадстаўляць справаздачу 1 раз у квартал (іншыя тэрміны) па выніках даследавання, маніторынгу, праведзенага мерапрыемства каардынатару праекта Чарняку Ю.Ф..
7. Ускласці кантроль за выкананнем дадзенага загаду на намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Гайдукову Л.А..
Дырэктар установы Ж.В.Дрызгаловіч